"Белавія" ўзяла на працу 8 пілотаў з зачыненага расійскага "Трансаэра"

"Белавія" ўзяла на працу 8 пілотаў з зачыненага расійскага "Трансаэра"

"Белавія" прыняла на працу восем пілотаў з зачыненай расійскай авіакампаніі "Трансаэра". Сярод іх трое грамадзян Беларусі і пяць грамадзян Расіі. Гэта 6 камандзіраў-мужчын, адзін мужчына — другі пілот і адна жанчына — другі пілот, распавялі прадстаўнікі нацыянальнай авіякампаніі на прэс-канферэнцыі з нагоды 20-годдзя "Белавіі".

Усяго пасля закрыцця "Трансаэра" з заяўкамі на працу звярнуліся каля 100 чалавек. Працэдура адбору была вельмі складаная.

Цяпер у "Белавіі" працуе 110 камандзіраў і 80 другіх пілотаў. Сярэдні ўзрост пілотаў самалётаў "Боінг" — каля 50 гадоў, на "Эмбраерах" і CRJ, наадварот, працуе моладзь. Сярэдні ўзрост другіх пілотаў — 28-29 гадоў. З расійскай "Трансаэра" ўзялі маладых камандзіраў — 30 гадоў.

У доларах заробкі ў "Белавіі" знізіліся за апошні год. Цяпер камандзір Боінга мае заробак 50-60 мільёнаў рублёў (каля 2 400 долараў), другі пілот зарабляе каля 40 мільёнаў рублёў, бортправаднікі — 12-13 мільёнаў. І гэта — пры ўмовах загрузкі, блізкай да санітарнага максімуму, кажа гендырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі