"Белавія" выбрала новую форму для пілотаў і бортправаднікоў
19 кастрычніка авіякампанія "Белавія" вызначылася, якой будзе новая форма яе пілотаў і бортправаднікоў. У конкурсе перамог эксіз дызайнеркі Дар'і Салаўёвай (брэнд MUA), паведамляе TUT.by.
Беларуская авіякампанія абвясціла конкурс на стварэнне новай формы для экіпажа яшчэ ў сакавіку. Было даслана 28 прац, з іх 15 адабралі для інтэрнэт-галасавання. А ў фінал выйшлі 5 эскізаў. Па кожнаму з іх былі адшытыя пробныя мадэлі.
Так эскіз пераможцы конкурса выглядаў падчас галасавання.
У службе бортправаднікоў "Белавія" працуюць 330 чалавек. Новую форму яны змогуць апрануць прыкладна праз год — перад зімовым сезонам 2018 года.
У чырвоным — дызайнерка Дар'я Салаўёва. Фота: Павел Паташнікаў.