Белчыгунка электрыфікавала ўчастак дарогі Маладзечна — Гудагай

Белчыгунка электрыфікавала ўчастак дарогі Маладзечна — Гудагай

На станцыі Пруды 16 верасня ўрачыста адкрылі рух электрацягнікоў на ўчастцы Маладзечна-Гудагай-Кяна. З Беларусі ў Літву прайшоў першы грузавы цягнік на электравозе. Такім чынам, упершыню ў найноўшай гісторыі краіны чыгуначныя адміністрацыі Беларусі і Літвы ажыццявілі праект па электрыфікацыі чыгуначных лініяў у міжнародных зносінах, паведамляе БЕЛТА.

Беларуская чыгунка электрыфікавала ўчастак Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа працягласцю 84 км. Літоўцы электрыфікавалі ўчастак ад мяжы да Новай Вільні працягласцю 27 км. Будаўніча-мантажныя працы вялі два гады, з верасня 2015 года. Беларускую частку праекта ажыццяўлялі пад кіраўніцтвам кітайскіх спецыялістаў і на крэдытныя сродкі Экспартна-імпартнага банка Кітая, а таксама за кошт уласных сродкаў Белчыгункі ды інавацыйнага фонду Мінтранса. Кошт выкананых працаў склад 72 мільёны долараў.

Літоўскі бок заяўляе, што працягне электрыфікацыю сваёй чыгункі, і ўжо ў 2021 годзе ад Мінска да Клайпеды можна будзе дабрацца электрацягніком.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі