"Белэнерга": Беларусь працягвае пастаўкі электрычнасці ва Украіну

"Белэнерга": Беларусь працягвае пастаўкі электрычнасці ва Украіну

Беларусь працягвае пастаўляць ва Украіну электраэнергію ў рамках кантракта, падпісанага на лістапад, паведамляе прэс-служба дзяржканцэрна "Белэнерга".

Напярэдадні ў СМІ з'явіліся паведамленні ад украінскіх кампаній, быццам беларускі канцэрн адмаўляецца ад паставак электраэнергіі з лістапада 2021 года і не плануе заключаць новыя кантракты.

У сваёй сённяшняй заяве "Белэнерга" тлумачыць, што гэты ліст быў накіраваны толькі тым кампаніям, з якімі не планавалася працягваць супрацу ў сёлетнім лістападзе.

Пастаўкі электрычнасці з Беларусі аднавіліся з пачатку лістапада, калі Расія спыніла пастаўкі энергетычнага вуглю ва Украіну. Гаварылася, што гэты кантракт будзе кароткачасовым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі