"Беллегпрам" забараніў пастаўкі масак у прыватныя аптэкі, а потым перадумаў

"Беллегпрам" забараніў пастаўкі масак у прыватныя аптэкі, а потым перадумаў

Пастаўкі масак з прадпрыемстваў "Беллегпрама" ў прыватныя аптэкі былі спыненыя 3 красавіка. Як піша TUT.by, гэта прадугледжана загадам канцэрна №73. Такім чынам, усе пашытыя марлевыя павязкі было вырашана пастаўляць толькі ў дзяржаўныя аптэкі. 

У загадзе, які падпісала старшыня канцэрна Таццяна Лугіна, гаворыцца: "Кіраўнікам арганізацый, якія ўваходзяць у склад канцэрна "Беллегпрам", якія забяспечваюць вытворчасць марлевых масак, пад персанальную адказнасць, пачынаючы з 3 красавіка 2020 года, забяспечваць дастаўку ўсіх 100% вырабленых аб'ёмаў марлевых масак строга на адрас дзяржаўных аптэчных сетак — арганізацый сістэмы РУП "Фармацыя" і РУП "Белмедтэхніка".

Журналістам TUT.by у канцэрне пацвердзілі наяўнасць такога загаду. Але патлумачылі яго жаданнем "вывучыць алгарытм паставак". Ужо з 4 красавіка канцэрн абяцае аднавіць пастаўкі марлевых масак у прыватныя аптэкі ў ранейшым аб'ёме.

Раней Лугіна вызначылася тым, што прапанавала прыбраць з буйных гарадоў крамы сэканд-хэнд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі