"Белнафтахім" абяцае, што дэфіцыту бензіну не будзе

"Белнафтахім" абяцае, што дэфіцыту бензіну не будзе

На ўнутраным рынку аўтамабільнага паліва будзе дастаткова. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Поўная забяспечанасць унутранага рынку аўтамабільным палівам і палітыка стрымлівае цэнаўтварэння застануцца нязменнымі", — перадае БЕЛТА яго словы.

Ён назваў правакацыямі публікацыі ў СМІ пра магчымы дэфіцыт і рэзкае падаражанне аўтамабільнага паліва.

Раней агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў расійскіх нафтавых кампаніях паведаміла, што ад паставак нафты ў Беларусь могуць адмовіцца найбуйнейшыя пастаўшчыкі — "Раснафта" і "Сургутнафтагаз". Гэтыкрок тлумачыцца тым, што расійскія кампаніі асцерагаюцца наступстваў амерыканскіх санкцыяў супраць канцэрна "Белнафтахім" і васьмі кампаніяў, якія ўваходзяць у яго склад. У выніку без сыравіны можа застацца наваполацкі "Нафтан".

За 2020 года два беларускія НПЗ ("Нафтан" і Мазырскі) перапрацавалі каля 16 мільёнаў тон нафты. Для ўнутранага рынку краіны патрэбна 7-8 мільёнаў тон нафтапрадуктаў за год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі