"Белнафтахім": танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

"Белнафтахім": танкер з нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

У літоўскі порт Клайпеда прыбыў танкер з расійскай нафтай для Беларусі. 

"Першы з двух танкераў ужо прыбыў у порт Клайпеды, вечарам ён стане на разгрузку. Пастаўка ў Беларусь чыгункай пачнецца заўтра, 5 сакавіка", — паведаміў агенцтву БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Гэтая нафта будзе перапрацоўвацца наваполацкім НПЗ "Нафтан".

Раней паведамлялася, што Беларусь купіла ў расійскіх трэйдараў без прэміі 160 тысяч тон нафты. Яе павінны даставіць двума танкерамі ў Клайпеду, адкуль сыравіну даставяць у Беларусь. 

Яшчэ каля 170 тысяч тон нафты нашай краіне абяцала паставіць азербайджанская кампанія Socar — каля 170 тысяч тон. У Беларусь яе даставяць праз Украіну па нафтаправодзе Адэса — Броды. 

Таксама ў сакавіку нафту без прэміі на беларускія НПЗ паставяць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар", "УДС нафта" і яшчэ чатыры невялікія нафтавыя кампаніі. 

Плануецца, што беларускія НПЗ у сакавіку атрымаюць каля 1 мільёна тон нафты. Гэтага дастаткова для іх загрузкі на 50%. У студзені і лютым заводы перапрацавалі каля 1,8 мільёнаў тон нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі