"Белпошта" супакойвае мінчукоў, якія атрымалі падробленыя лісты з падатковай

"Белпошта" супакойвае мінчукоў, якія атрымалі падробленыя лісты з падатковай

"Белпошта" пракаментавала сітуацыю з фальшывымі паведамленнямі з падатковай пра неабходнасць заплаціць дзяржаўны збор за "дармаедства". Іх атрымалі некаторыя мінчукі, якія жывуць у Заводскім раёне. Пасля таго, як пенсіянеры пачалі скардзіцца ў падатковую і на пошту, "Белпошта" правяла службовае расследаванне.

Як інфармуе БЕЛТА, супрацоўнікі "Белпошты" паведамленні пра тое, што на адрас мінчукоў паступіла заказная карэспандэнцыя з пазнакай "Падаткі", не раздрукоўвалі і не разносілі. На прадпрыемстве кажуць, што запісваюць кантактныя дадзеныя людзей, якія атрымалі згаданыя паведамленні. Супрацоўнікі "Белпошты" "супакойваюць іх і інфармуюць пра тое, што гэтыя паведамленні несапраўдныя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі