Белстат паведаміў пра "рэкордны" рост сярэдняга заробку за снежань
Статыстыка па заробках за снежань традыцыйна радуе ўрад
Белстат паведаміў пра "рэкордны" рост сярэдняга заробку за снежань 2023-га. У параўнанні з лістападам — на 295,4 рубля. У выніку намінальны налічаны сярэдні заробак у РБ склаў 2271 рубель.
Тлумачыцца ж гэта не нейкімі пазітыўнымі тэндэнцыямі ў эканоміцы (чакаецца, што яе рост замарудзіцца), а тым, што ў канцы года працоўным выплачваюцца прэміі, дадатковыя выплаты. І гэта адлюстроўваецца ў статыстыцы. Каб пераканацца ў гэтым, трэба пачакаць лютага, калі з'явяцца даныя пра сярэдні заробак за студзень. Яны для ўраду не будуць такімі радаснымі, як цяпер.
У Мінску намінальны налічаны сярэдні заробак за снежань складае 3240,2 рубля. Гэта амаль на 577 рублёў больш, чым у лістападзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.