Белстат: у першым квартале 2021-га ВУП Беларусі вырас на 0,9%
У першым квартале 2021-га валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 0,9%. Ён склаў 36,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат.
У студзені 2021 года да студзеня 2020-га ВУП вырас на 1,3%, у студзені-лютым — на 0,8%. Такім чынам, рост за сакавік гэтага года паскорыўся на 0,1 працэнтнага пункта, адзначае БелаПАН.
Урад прагназаваў, што сёлета мусіць быць рост на 1,8%. МВФ прагназуе падзенне беларускага ВУП на 0,4%, Сусветны банк — на 2,2%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.