"Белтэлекам" больш не мае права стварэння ваенізаванай аховы
У Беларусі ўнесены змены ў прававое рэгуляванне абарачэння баявой зброі, боепрыпасаў да яе і ахоўнай дзейнасці. Адпаведны ўказ (№ 79 ад 3 сакавіка 2021-га) падпісаў Аляксандр Лукашэнка, ён дапаўняе два папярэднія ўказы.
Прадугледжваецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службы бяспекі Беларускай АЭС у вайсковай часці ўнутраных войскаў МУС, якая яе ахоўвае. А "Белтэлекам" выключаны з ліку арганізацый, якія маюць права стварэння ваенізаванай аховы. Асобныя нормы, якія тычацца абароту зброі і боепрыпасаў, будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд’егерскую службу. Дакументам таксама ўдакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецсувязі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.