"Белтэлекам" папярэджвае пра новае махлярства

Офіс "Белтэлекам"

Офіс "Белтэлекам" / sb.by

"Белтэлекам" выявіў, што апошнім часам ад яго імя пачалі дзейнічаць ашуканцы. Зламыснікі тэлефануюць праз месенджары, прадстаўляюцца супрацоўнікамі кампаніі і прапануюць усталяваць (або пераўсталяваць) мабільную праграму "Мой Белтэлекам". Пры гэтым яны раяць скарыстацца не афіцыйнай крамай праграмаў, а файлам, які дасылаюць суразмоўцу ў месенджар. Пасля актывацыі спасылкі тэлефон трапляе пад кантроль чужых асоб. Зламыснікі могуць атрымаць доступ не толькі да SMS і перапіскі, але і да інфармацыі пра банкаўскія карты і паролі. З гэтымі звесткамі яны змогуць афармляць банкаўскія і іншыя сэрвісы і паслугі.

У сувязі з гэтым "Белтэлекам" нагадвае: яго супрацоўнікі ніколі не тэлефануюць праз месенджары. У кампаніі таксама настойліва раяць не ўсталёўваць ніякіх праграмаў з недакладных крыніц або дасланых у выглядзе файла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі