“Белвест” закупае гаджэтаў на 197 мільёнаў рублёў
Віцебская кампанія “Белвест”, якая займаецца вытворчасцю абутку, абвясціла тэндэр на закупку сучасных гаджэтаў на суму прыкладна ў 197 мільёнаў рублёў. Мэта закупкі — павелічэнне вытворнасці працы з аналітычнымі справаздачамі на вялікіх аб’ёмах дадзеных.
Для гэтага фірме спатрэбіліся не толькі два магутныя ноўтбукі — Del Latitude 14 E7470 топавай канфігурацыі і Asus ZenBook Pro UX501VW з экранам 4К, але і яшчэ тры Apple iPhone 6S з 64 гігабайтамі памяці, тры Apple iPad Air 2 са 128 гігабайтамі памяці і GSM-модулямі, смартфон Samsung Galaxy S7 з 32 гігабайтамі памяці і планшэт Lenovo Yoga Tablet 10 3 4G з 16 гігабайтамі памяці.
Гаджэты павінны быць пастаўленыя на прадпрыемства да канца ліпеня. Разлік за іх будзе за кошт уласных сродкаў прадпрыемства і банкаўскага крэдыту, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.