Белы дом настойвае на выдачы Эдварда Сноўдэна

Па яго словах, якія перадае Reuters, былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША павінен быць выдадзены Злучаным Штатам і паўстаць перад судом па абвінавачванні ў шпіянажы.



Карні адзначыў, што Сноўдэн не змагар за правы чалавека і не дысідэнт, а яго вінавацяць у разгалошванні сакрэтнай інфармацыі.



Нагадаем, што 16 ліпеня Сноўдэн афіцыйна папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі. Ён абгрунтаваў просьбу тым, што баіцца катаванняў і смяротнага пакарання на радзіме. Максімальны тэрмін разгляду заявы па расійскіх законах складае 3 месяцы.



Амерыканец дагэтуль знаходзіцца на тэрыторыі транзітнай зоны маскоўскага міжнароднага аэрапорта "Шарамецьева".



Фотакалаж — "Голос России"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі