"Белыя халаты": гісторыю хваробы Бандарэнкі выдалілі з базы БХМД

"Белыя халаты": гісторыю хваробы Бандарэнкі выдалілі з базы БХМД

Як паведамляе Telegram-канал "Белыя халаты", з базы бальніцы хуткай меддапамогі выдалілі гісторыю хваробы Рамана Бандарэнкі

"Да галоўнага сісадміна БХМД па гэтым пытанні прыходзілі прадстаўнікі СК", — пішуць "Белыя халаты". Аўтары канала не выключаюць, што гэта звязана з тым, што даныя гісторыі хваробы супярэчаць афіцыйнай версіі следства.

Раней Следчы камітэт заявіў, быццам загінулы Раман Бандарэнка быў п'яны. Аднак медыцынскія дакументы, апублікаваныя "Белымі халатамі", паказалі, што ў крыві Бандарэнкі было 0 праміле этанолу. Гэтыя дакументы шырока разышліся па сацсетках і СМІ. 

"Белыя халаты": гісторыю хваробы Бандарэнкі выдалілі з базы БХМД
Дыягназ, пастаўлены Бандарэнку: 0 праміле этанолу / t.me/belxalat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі