Бензін у абмен на санкцыі: што за гульня ідзе паміж Кіевам і Мінскам?
Для краін ЕС у стасунках з Беларуссю галоўным выклікам стаў “мігранцкі крызіс”. Іншая сітуацыя з Украінай: патрапіць праз Беларусь у гэтую краіну госці з Ірака ды Афганістана не імкнуцца. Але ёсць іншыя выклікі — паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі, вучэнні “Захад-2021”, так званыя беларуска-расійскія навучальныя цэнтры, куды расіяне пачалі завозіць вайсковую тэхніку і вайскоўцаў…
Чаму ўлады Украіны адной рукой дапамагаюць беларусам, а другой — беларускаму рэжыму? Як на палітыку афіцыйнага Кіева адносна Беларусі паўплываюць пагадненні, ухваленыя Лукашэнкам і Пуціным 9 верасня ў Маскве? Якія пагрозы бачаць у вучэннях “Захад”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.