"Беркут" адступіў ад мэрыі і пачаў штурм Дома прафсаюзаў

Як паведамляе УНІАН, міліцыя спрабуе адрэзаць Дом прафсаюзаў ад асноўнай масы пратэстоўцаў. Каля самога будынка ўмацоўваюць барыкады. Туды са сцэны Еўрамайдана просяць падысці народных дэпутатаў.



Каля Дома прафсаюзаў знаходзяцца кіраўнікі апазіцыйных партыяў Арсень Яцэнюк і Віталь Клічко. Ахова Майдана спыніла правакатараў, якія рухаліся з боку мэрыі з арматурай, балончыкамі і з намаляванымі на шлемах свастыкамі.



На Майдане камунальнікі і правакатары-"цітушкі" разбіраюць барыкады.



Мітынгоўцы паведамляюць у сацсетках, што "Беркут" б'е затрыманых у аўтазаках. Тым часам некалькі апазіцыйных народных дэпутатаў спрабуюць заблакаваць рух аўтазакаў і вызваліць затрыманых мужчын. Збіты раней дэпутат ад "Свабоды" Ільенка з перабінтаванай галавой працягвае знаходзіцца на Майдане і заклікае туды ўсіх кіяўлян.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі