Беспілотнік беларускай вытворчасці, імаверна, збілі над Украінай

Збіты над Украінай беспілотнік / "БЛІЦ Безпілотні Системи"
Збіты над Украінай беспілотнік / "БЛІЦ Безпілотні Системи"

Украінскія ваенныя збілі беспілотнік беларускай вытворчасці, калі ён спрабаваў атакаваць іх пазіцыі на ўсходзе краіны, піша амерыканскае выданне Defense Blog.

Першай фота збітага беспілотніка апублікавала ў сацсетках украінская кампанія "БЛІЦ Безпілотні Системи". Прадстаўнікі кампаніі звярнуліся да падпісчыкаў з просьбай дапамагчы ідэнтыфікаваць беспілотнік.

"Трэба ідэнтыфікаваць. Не КУБ і не Ланцэт — ніхто не ведае, што гэта. Камікадзэ з кумулятыўным зарадам КЗ-6 (3 кг). Электрычны, штурхае шруб. На носе празрысты купал і камера на падвесе", — гаварылася ў подпісы да апублікаваных здымкаў.

Пазней падпісчыкі дапамаглі кампаніі пазнаць у "парэштках" беспілотніка беларускі "Чэкан". Год таму яго прадставілі ў Мінску на выставе Milex.

БАК-25 "Чэкан" — адзін з самых сучасных беспілотных комплексаў на ўзбраенні беларускай арміі, адзначаюць аўтары блога Defence Blog. Калі ўкраінцы збілі менавіта яго, то гэта першае вядомае баявое прымяненне "Чэкана".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі