Беспрацоўны жыхар Лепеля быў узброены кулямётам Дзегцярова
У беспрацоўнага жыхара Лепеля міліцыянеры знайшлі кулямёт Дзегцярова калібра 7,62 мм. Здарылася гэта яшчэ ў снежні 2015 года. Цяпер жа распачата крымінальная справа па артыкуле "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў", інфармуе прэс-служба МУС.
Вядома, што мужчына раней быў асуджаны за крадзеж.