Біятланістка Алімбекава трэніруецца праз тры месяцы пасля аперацыі (фота)

Біятланістка Алімбекава трэніруецца праз тры месяцы пасля аперацыі (фота)

Біятланістка Дынара Алімбекава трэніруецца праз тры месяцы пасля аперацыі. Яна змясціла ў Instagram фота, у каментары да якога піша: "Прайшлі ўжо тры месяцы пасля аперацыі. Дазваляю сабе працаваць без ўпора са становішча лежачы, хоць і неідэальна ўзяць напагатоў, але і гэта не можа не радаваць!".

22-гадовая Дынара Алімбекава ў лютым 2018-га заваявала залаты медаль Алімпійскіх Гульняў у Пхенчхане ў эстафетнай гонцы, у якой удзельнічала разам з Надзеяй Скардзіна, Ірынай Крыўко і Дар’яй Домрачавай. Біятланісткі былі ўзнагароджаны ордэнамі "За асабістую мужнасць". У траўні Алімбекава перанесла аперацыю на левым плячы і працяглы час аднаўлялася. З-за гэтага не збыліся планы Аляксандра Лукашэнкі асабіста заняцца падрыхтоўкай Дынары, у тым ліку навучыць яе касіць.

Домрачава і Скардзіна сёлета аб'явілі пра завяршэнне спартыўнай кар'еры, з "залатой" чацвёркі ў зборнай Беларусі засталіся Крыўко і Алімбекава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі