Біятланістка Дар'я Юркевіч сенсацыйна заваявала бронзу ў гонцы на 15 км
30 лістапада беларуская біятланістка Дар'я Юркевіч сенсацыйна заняла трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км. Першы этап Кубка свету праходзіць у шведскім Эстэрсундзе. Дар'я — адзіная з сотні ўдзельніц гонкі, якая не дапусціла ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах. А вось па хуткасці наша суайчынніца паказала толькі 58-ы вынік. За кошт лепшай хуткасці першае месца заваявала немка Лаура Дальмаер, другое — францужанка Анаіс Бескон.
Іншы беларускія біятланісткі (Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Анастасія Кінунен, Крысціна Ільчанка) выступілі няўдала, занялі месцы ад 43-га да 85-га. На іх рахунку 30 промахаў.
Сёння ў Эстэрсундзе пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын, пачатак а 20-й гадзіне.
Фота: Twitter