БКК вырашыла не сыходзіць з Сінгапура

Інфармагенцтва “Interfax” са спасылкай на “Беларускую калійную кампанію” (БКК) піша, што трэйдар пераадолеў наступствы “калійнай вайны”.

"На сённяшні дзень можна смела казаць, што БКК даволі хутка акрыяла ад удару, нанесенага нашым расійскім партнёрам, і гатовая заняць уласцівы ёй раней статус аднаго з лідараў калійнай галіны", — цытуе агенцтва першага намесніка генеральнага дырэктара БКК Аляксандра Палякова.

У паведамленні адзначаецца, што ў гэты момант афіцыйным прадстаўніком БКК у Сінгапуры стаў Дзмітрый Арцёменка.

Фота: md.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі