Блогер Антон Матолька судзіцца з БТ за свае фота

Блогер Антон Матолька судзіцца з БТ за свае фота

У Вярхоўным судзе пачаўся працэс фатографа і блогера Антона Матолькі супраць Белтэлерадыёкампаніі. Матолька лічыць, што БТ незаконна выкарыстала яго фотаздымкі, размешчаныя ў ЖЖ і на яго сайце.

9 чэрвеня праходзіць папярэдняе судовае пасяджэнне. На ім фатограф запатрабаваў ад БТ 20 мільёнаў рублёў кампенсацыі і 20 базавых велічыняў (4,2 млн) за выкарыстанне фатаздымкаў. Потым Матолька пагадзіўся на 1 рубель і прызнанне, што БТ парушыла аўтарскае права.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сакавіку 2015 года. Тады над Беларуссю назіралася палярнае ззянне. Матолька сфатаграфаваў незвычайную з'яву прыроды пад Заслаўем і выклаў здымкі на свой сайт і на свой акаунт у LiveJournal.

Работнікі тэлевізіі выкарысталі фотаздымкі для свайго сюжэту, не спытаўшы дазволу, не ўказаўшы ні аўтара, ні крыніцу.

Дарэчы, у адказ на скаргу Матолькі старшыня БТ Генадзь Давыдзька заявіў, што фота былі размешчаныя ў адкрытым доступе ў інтэрнэце, таму іх можна было браць без дазволу.

 

Блогер Антон Матолька судзіцца з БТ за свае фота
Адна з тых самых фатаграфій Антона Матолькі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі