Блогера Эдуарда Пальчыса асудзілі на 13 гадоў
Блогера Эдуарда Пальчыса асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне вынес суддзя Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў.
Суд над Пальчысам быў закрытым. Вядома, што яго вінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130), арганізацыя масавых беспарадкаў (арт. 293), арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361).
Пальчыса затрымалі ў верасні 2020-га і асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Падчас гэтага арышту на яго пачалі крымінальную справу.
За час, пакуль блогер быў пад вартай, у яго нарадзілася дачка. 16 снежня 2021-га ёй споўніўся 1 год.
Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.