Блогера Сяргея Пятрухіна знялі з аўтобуса на мяжы з Літвой
На мяжы з Літвой 19 снежня мытнікі знялі з аўтобуса брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў яго паплечнік Аляксандр Кабанаў.
Сам Пятрухін паведаміў у сацсетках, што выезд з краіны яму абмежавала Ленінскае РАУС Брэста.