Bloomberg: Мінфін Расіі прагназуе наймацнейшы спад эканомікі з 1994 года

Bloomberg: Мінфін Расіі прагназуе наймацнейшы спад эканомікі з 1994 года

Міністэрства фінансаў Расіі прагназуе наймацнейшы спад эканомікі з 1994 года. Чакаецца, што валавы ўнутраны прадукт краіны па выніках 2022 года скароціцца на 12%. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутраны прагноз Мінфіна РФ, з якім яму ўдалося азнаёміцца. Не выключана, што калі гэты прагноз спраўдзіцца, будуць скасаваныя вынікі росту расійскай эканомікі прыкладна за апошняе дзесяцігоддзе.

Пазней Мінфін Расіі заявіў, што апублікаваная інфармацыя не адпавядае сапраўднасці.

Праблемы эканомікі Расіі павялічваюцца з увядзеннем усё новых і новых санкцый. РФ караюць за яе агрэсію супраць Украіны.

Цэнтрабанк Расіі чакае падзення валавога ўнутранага прадукта па выніках года на 8-10%, а Мінэканомікі прагназуе падзенне ВУП на 8,8% у базавым варыянце (і на 12,4% пры кансерватыўным сцэнарыі). Сусветны банк лічыць, што эканоміка РФ упадзе ў 2022-м на 11%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі