БМЗ перадаў ва ўласнасць РБ аршанскі завод "Легмаш"

У апошнія гады на прадпрыемстве праходзіла мадэрнізацыя вытворчасці

У апошнія гады на прадпрыемстве праходзіла мадэрнізацыя вытворчасці / sb.by

БМЗ перадаў ва ўласнасць РБ аршанскі завод "Легмаш". Гэта вынікае з апублікаванай урадавай пастановы, падпісанай прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам (яна апублікаваная а Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале). У ёй ідзе гаворка "аб адчужэнні да 20 сакавіка 2024 г. шляхам бязвыплатнай перадачы ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь" 435 млн акцый адкрытага акцыянернага таварыства "Завод "Легмаш" на агульную суму 4 351 098,29 рубля, якія знаходзяцца ва ўласнасці дадзенага таварыства. Таксама ва ўласнасць РБ прымаюцца амаль 97 млн акцый на агульную суму 969 799,99 рубля, якія былі ва ўласнасці Аршанскага раёна.

Сярод структур, якія мусяць рэалізаваць пастанову — Мінтранс і Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт.

Раней "Легмаш" выпускаў швейныя машынкі. Пасля ўваходжання ў 2000-я ў склад Беларускага металургічнага завода, прадпрыемства перапрафілявалі на выпуск "разнастайных вырабаў і расходных матэрыялаў, неабходных не толькі ў вытворчасці на БМЗ, але і на беларускім рынку". Завод выпускаў прадукцыю для чыгункі, для сельскай гаспадаркі, для нафтагазавай галіны. А створаныя два сумесныя прадпрыемствы арганізавалі на вытворчых плошчах "Легмаша" выпуск рукавоў і балонаў высокага ціску.

Як пісала газета "Рэспубліка", у апошнія гады на прадпрыемстве праходзіла мадэрнізацыя вытворчасці і рэканструкцыя камунікацый. Яго далучылі да рэалізацыі "імпартазамяшчаючых праектаў", якія рэалізоўваліся на сродкі расійскага крэдыту.

БМЗ перадаў ва ўласнасць РБ аршанскі завод "Легмаш"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі