БНТУ не скасуе вынікі сесіі для студэнтаў, якія перадумалі валанцёрыць

БНТУ не скасуе вынікі сесіі для студэнтаў, якія перадумалі валанцёрыць

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце абяцаюць не скасоўваць вынікі сесіі для студэнтаў, якія спачатку пайшлі "валанцёрыць" на Еўрапейскія гульні, але пасля перадумалі. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце ўніверсітэта.

"Шаноўныя валанцёры! Паведамленні аб ануляванні вынікаў сесіі, размешчаныя сёння ў сацыяльных сеткаў, месенджарах і інтэрнэт-парталах, з'яўляюцца непраўдзівымі", — паведамляецца на сайце.

Каб пазбегнуць непаразуменняў, студэнтам рэкамендуюць звяртацца ў дэканат або да першага прарэктара.

Інфармацыя пра студэнтаў, якія спачатку пайшлі валанцёрыць на Еўрапейскія гульні і атрымалі высокія адзнакі на датэрміновых іспытах, а потым вырашылі вярнуцца і здаваць сесію з усімі, з'явілася ў пачатку месяца.

Студэнтка БДУ Алена распавяла Еўрарадыё, што ёй пагражалі скасаваць вынікі ўжо здадзеных іспытаў, калі яна не вернецца да валанцёрства. У дэканаце адзначалі, што дзяўчына атрымала высокія адзнакі, бо ёй спрыялі. Тым часам студэнтка прызналася што на Еўрапейскіх гульнях ёй не было чым заняцца, таму яна і адмовілася ад далейшага ўдзелу ў іх мерапрыемствах

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі