Болей за 3000 ліфтаў заменяць і адрамантуюць у жылых дамах па ўсёй краіне

Болей за 3000 ліфтаў заменяць і адрамантуюць у жылых дамах па ўсёй краіне

Болей за 3000 ліфтаў заменяць і адрамантуюць у жылым фондзе Беларусі — пра такія планы распавёў падчас наўпроставай тэлефоннай лініі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Маштабная мадэрнізацыя ліфтавага абсталявання павінна адбывацца па ўсёй краіне цягам трох год — з 2018 па 2020, падрыхтаваны праект адпаведнага нарматыўна-прававога акту. Прадугледжаная і мадэрнізацыя асобных вузлоў, паляпшэнне працы болей як 10 тысяч ліфтаў.  

Замена ліфтавага абсталявання адбываецца таксама ў межах дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак”, але ў меншых аб’ёмах, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі