Больш за 120 мігрантаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу за мінулыя суткі

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Больш за 120 мігрантаў спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу на працягу мінулых сутак, паведамляе польская Памежная служба. 

Паліцыя вынесла 8 пастаноў з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Польшчы. Аб адным эпізодзе памежнікі расказваюць больш падрабязна.

У раёне вёскі Нарэўка "група з некалькіх чалавек спрабавала прарвацца на тэрыторыю Рэспублікі Польшча праз пашкоджаную раней канцэрціну (калючы дрот)".

Напярэдадні новы канцлер Германіі Олаф Шольц гаварыў аб міграцыйным крызісе і ролі ў ім Аляксандра Лукашэнкі. Шольц, у прыватнасці, адзначыў, што дзякуючы пазіцыі ЕС і працы з краінамі, адкуль ляцяць мігранты, прыток мігрантаў праз Беларусь цяпер "у асноўным спынены".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі