Больш за 1700 беларусаў пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў

Зіма

Зіма / pexels.com

Па дапамогу да медыкаў у Беларусі з 21 па 30 лістапада звярнуліся 1773 чалавекі, якія пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў. 381 з іх — дзеці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 319 пацярпелых. 31 шпіталізавалі. 312 чалавек атрымалі галалёдныя траўмы, 7 — халадовыя.

У Віцебскай вобласці — 288 пацярпелых: галалёдныя траўмы ў 284, а яшчэ ў чатырох — халадовыя. Шпіталізавалі 27 чалавек.

221 пацыент звярнуўся да медыкаў Гомельшчыны — 220 з галалёднымі траўмамі і толькі адзін з халадовай. Шпіталізаваныя 23 чалавекі.

У Гродзенскай вобласці зафіксаваны найменшы паказчык — 108 пацыентаў: у 104 галалёдныя траўмы, у чатырох — халадовыя. 19 чалавек былі шпіталізаваныя.

На Міншчыне лекары зарэгістравалі 358 пацярпелых — 349 з галалёднымі траўмамі, а дзевяць — з халадовымі. 49 пацыентаў давялося шпіталізаваць.

Таксама высокі паказчык у Магілёўскай вобласці — 329 пацыентаў: з галалёднымі траўмамі 323, а шэсць — з халадовымі. Шпіталізаваныя 40 чалавек.

У Мінску было 150 пацярпелых, з якіх толькі ў аднаго халадовая траўма. 22 чалавекі былі шпіталізаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі