Больш за 25 тысяч беларусаў папрасілі не пускаць іх у казіно
Такую лічбу назваў намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка.
Больш за 25 тысяч беларусаў папрасілі не пускаць іх у гульнявыя ўстановы на тэрыторыі краіны. Такую лічбу назваў журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка, перадае БЕЛТА.
Нагадаем, што мера па самаабмежаванні для гульняманаў дзейнічае са студзеня 2013 года. Абмежаваць сябе можна на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Для гэтага дастаткова проста напісаць заяву ў адвольнай форме і падаць яе ў любое казіно. Гэта заява не падлягае вяртанню і распаўсюджваецца на ўсе клубы, казіно і іншых арганізатараў азартных гульняў на тэрыторыі Беларусі.
Звесткі пра такіх асобаў Міністэрства па падатках і зборах заносіць у спецыяльную базу даных.
Абмежаваць уваход у казіно — бясплатна, а ў інтэрнет — каштуе грошай
Фота — casinominsk.by