Больш за 95% працоўных беларусаў залежаць ад працадаўцаў
На кірмашы вакансій
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў дадзеныя аб сітуацыі на рынку працы ў 2023 годзе. Беспрацоўе, паводле афіцыйных звестак, летась склала 3,5%, сярэдні ўзрост беспрацоўнага склаў 38,6 года. На пошук працы ў сярэднім у беларускага беспрацоўнага сыходзіла 7 месяцаў.
Ведамства таксама паведаміла, што пераважная большасць беларускага працаздольнага насельніцтва з'яўляецца, згодна з Міжнароднай класіфікацыяй статусу занятасці, "залежнымі работнікамі", гэта значыць, працуюць па найме. Такіх у Беларусі больш за 95%. Незалежнымі застаюцца толькі 4,4% работнікаў. З іх 3,6% працуюць самі на сябе, 0,8% з'яўляюцца працадаўцамі.
Яшчэ адзін цікавы факт тычыцца падпрацовак. У большасці выпадкаў другую працу бяруць жанчыны. Іх доля сярод тых, хто мае дадатковы заробак, складае каля 70%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.