На факультэтах БДУ з'явіліся камісіі па лаяльнасці да рэжыму

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

На факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заснаваныя "камісіі па лаяльнасці рэжыму". Менавіта яны вырашаюць, заключаць з супрацоўнікам кантракт ці не. Пра гэта стала вядома экс-дацэнтцы БДУ, спецыялістцы па міжнароднай палітыцы Розе Турарбекавай.

Па яе словах, раней пытанне пра прыём на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на паседжанні кафедры, далей Навуковай радай факультэта і ўніверсітэта. Цяпер у гэтым удзельнічаюць і новыя камісіі, якія правяраюць патэнцыйных супрацоўнікаў на прадмет лаяльнасці ўладам. У іх уваходзяць дэкан, намдэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы і іншыя.

"Пасля таго, як у БДУ прыйшла папера ад Следчага камітэта, што ўніверсітэт нясе адказнасць за тых 155 чалавек, якія «данацілі», і што БДУ будзе плаціць штраф, а кіраўніцтва павінна несці адказнасць, лагічна выказаць здагадку, што з'явіцца адказ. Вось вам і адказ, хаця магчыма спецкамісія з'явілася і раней", — піша Турарбекава ў сваім тэлеграм-канале.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі