Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ
Сілавікі прыходзілі ў БДУ
Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і быў падпісаны на тг-каналы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі". Таксама распавядаў сваім сябрам з Расіі пра сітуацыю ў Беларусі — найперш пра рэпрэсіі. Сілавікі прымусілі затрыманага сказаць, што гэтым самым ён "распаўсюджваў фэйкі".
"Наша ніва" піша, што затрыманы — гэта дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ 54-гадовы Аляксей Семянцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.