Больш за ўсё дактароў не хапае ў Мінску, Магілёўскай і Мінскай абласцях

Больш за ўсё дактароў не хапае ў Мінску, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Пра гэта сказаў падчас прэс−канферэнцыі міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Ён падкрэсліў, што сёлета павялічыцца колькасць  выпускнікоў медыцынскіх ВНУ — адразу на 300 чалавек.

Жарко: “У мінулым годзе было размеркавана 2900 чалавек, а ў гэтым — 3200 маладых дактароў. І ў першую чаргу будуць укамплектоўвацца абмулаторна-паліклінічныя ўстановы. Таксама ў нас вырашаецца пытанне аб тым, што мэтавікамі павінны быць 40% паступаючых у ВНУ, 60% — у сярэдніх−спецыяльных установах. Вось яны будуць адпрацоўваць пяць гадоў”.

Міністр адзначыў, што сёлета не стаіць пытанне адпрацоўкі пяці гадоў пасля навучання тым выпускнікам ВНУ і ССНУ, якія не мелі мэтавага накіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі