Большасць калгасаў Пастаўшчыны праігнаравалі кірмаш, арганізаваны ўладамі
З дзевяці сельгаспрадпрыемстваў у кірмашы прынялі ўдзел толькі тры гаспадаркі.
Пра гэта піша раённая газета “Пастаўскі край”.
Такія кірмашы мясцовыя ўлады арганізоўваюць як мінімум два разы на год. Удзел гаспадарак у іх можна вызначыць як добраахвотна-прымусовы. Гаспадаркам прапісваюць колькасць прадукцыі, якую яны павінны прывезці на кірмаш. Кошт прадукцыі на такіх кірмашах ніжэйшы, чым у цэлым на рынку. Для пакупнікоў гэтыя кошты выгадныя, што не скажаш пра самі сельгаспрадпрыемствы.
Фота — postawy.by