Борыс Джонсан прыехаў у Кіеў у другую гадавіну вайны. Дзе Байдэн?

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Кіеве, 2023 год

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Кіеве, 2023 год / V_Zelenskiy_official

Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прыбыў сёння ў Кіеў у другую гадавіну расійскага ўварвання ва Украіну. Апроч яго ў Кіеве сёння прысутнічалі прэм'ер-міністры Італіі, Канады і Бельгіі, а таксама старшыня Еўракамісіі Урсула фон Дэ Ляен, піша ВВС.

Год таму, за некалькі дзён да першай гадавіны поўнамаштабнай вайны, у Кіеў прыязджаў і амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн. Журналісты тады знялі кадры, на якіх бачна, як прэзідэнта ЗША пад гукі сірэны вядуць у найбліжэйшае бомбасховішча. Але сёння Байдэна няма сярод сусветных лідараў, якія приехали падтрымаць Украіну.

А тым часам амерыканскі Кангрэс пакуль так і не разблакаваў пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму амаль у 60 мільярдаў долараў.

"Расійскія войскі прасоўваюцца наперад, — аналізуюць журналісты ВВС. — Праз два гады гэты канфлікт ставіць шырэйшыя пытанні пра надзейнасць Амерыкі як хаўрусніка, пра здольнасць Еўропы абараніць сябе".

Тым часам дзейны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак заявіў, што каралеўства гатова зрабіць "усё, што запатрабуецца" для перамогі Украіны ў вайне. Ён паабяцаў вылучыць амаль 250 млн фунтаў стэрлінгаў на вытворчасць артылерыйных снарадаў (каля 290 млн еўра). Сунак прыязджаў у Кіеў у мінулым месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі