Бранятэхніка з Расіі ідзе ў наступ на Новаазоўск і Марыупаль
Пра гэта заявіў намеснік камандзіра батальёна "Азоў" Ігар Масяйчук.
Па інфармацыі добраахотнікаў, калона рухаецца ў бок Тэльманава. Пра гэта Масяйчук напісаў у сацсеткі: "Увага! Уварванне! Поўнамаштабнае ўварванне! Інфармацыя цалкам пацверджаная памежнікамі і добраахвотнікамі. У раёне населеных пунктаў Марчанка і Шчарбак паблізу Новаазоўска праз украінска-расійскую мяжу прарвалася каля 30 танкаў з зафарбаванай маркіроўкай Расійскай Федэрацыі пад сімволікай так званай ДНР".
Таксама паведамляецца, што ў раёне Новаазоўска на тэрыторыю Украіны ўварвалася вялікая колькасць "Градаў" і гаўбіц. Па словах Масейчука, якія перадае УНІАН, баевікі так званай "ДНР" і расійскія вайскоўцы абстрэльваюць з гранатамётаў хлебакамбінат ў самім Новаазоўску.
Ён заявіў, што марыупальскі гарнізон узняты па трывозе. Штурмавыя групы батальёна "Азоў" і вайскоўцы спрабуюць стрымаць нападнікаў, але сілы не роўныя: у нападнікаў перавага ў артылерыі і бранятэхніцы.
Фота — Reuters