Браты-сербы і кітайскі камбінат: разбіраем "заморожаных" інвестараў з Кныровічам

Браты-сербы і кітайскі камбінат: разбіраем "заморожаных" інвестараў з Кныровічам

Сярод заснавальнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў ёсць афшоры. Гэта стала відавочна пасля публікацыі спісу "замарожаных" інвестараў" — замежных фізічных і юрыдычных асобаў, якім забаронена прадаваць свае долі ў беларускіх кампаніях.

У спісе са 190 беларускіх кампаній, у якія ўклаліся замежнікі, ёсць "Дана Астра" (за ёй стаяць сербскія сябры Лукашэнкі — браты Карычы), "Мазырсоль", "Слуцкі мясакамбінат" і нават скандальны Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. 

У будаўніцтва апошняга дзяржава ўкінула процьму грошай — сотні мільёнаў звязанага кітайскага крэдыту. А доляй у ім, як аказалася, валодае кампанія "Итон Ассосиэйшн ИНК", зарэгістраваная ў вядомым афшорным раі — на Брытанскіх Віргінскіх астравах.

Пра якія яшчэ сакрэты мы даведваемся са спісу "замарожаных" інвестараў"? Абмяркоўваем гэта ў стрыме з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі