Брэсцкае “Дынама” пацярпела разгромную паразу ад сталічных аднаклубнікаў

Брэсцкае “Дынама” пацярпела разгромную паразу ад сталічных аднаклубнікаў

Брэсцкае “Дынама” пацярпела разгромную паразу ад сталічных аднаклубнікаў. Матч паміж імі прайшоў 4 чэрвеня ў Брэсце ў рамках 10 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Цягам гульні гаспадары поля змаглі забіць толькі адзін гол — гэта адбылося на 21 хвіліне сустрэчы, падчас якіх брэстаўчане паспелі прапусціць два мячы.

Аднак адыграцца яны не здолелі: у другім тайме мінскае “Дынама” забіла сапернікам яшчэ два гола і выніковы лік стаў 1:4. Адзначым, што ў гэтым матчы навічок сталічнага клуба чарнагорац Лука Роткавіч аформіў дубль.

У рамках 10 тура ўжо згулялі “Віцебск” і “Слуцк” (2:0), а таксама “Белшына” і “Гарадзея” (0:2).

Сёння гуляюць таксама “Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ”, “Крумкачы” і “Нафтан”.

Заўтра, 5 чэрвеня, адбудуцца наступныя матчы: “Іслач” — “Славія”, “Мінск” — “Шахцёр”, БАТЭ — “Граніт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі