Брэсцкае "Дынама" разграміла "Нёман", "Славія" вырвала перамогу ў "Крумкачоў"
У пятніцу, 19 жніўня, двума матчамі стартаваў 19-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. "Славія" вырвала перамогу ў "Крумкачоў" на апошняй хвіліне — 1:0. Адзіны гол на рахунку Дзяніса Кавалеўскага.
Брэсцкае "Дынама" разграміла ў Гродне "Нёман" — 4:0. Адзначым, што першы гол у сваю браму забіў абаронца Яўген Ляшко (аўтагол атрымаўся вельмі прыгожы).
У суботу згуляюць "Гарадзея" і "Нафтан" (пачатак а 17-й гадзіне), "Тарпеда-БелАЗ" і "Граніт" (19.00). У нядзелю пройдуць чатыры матчы, у тым ліку і беларускае "класіка" — мінскае "Дынама" на "Трактары" прыме БАТЭ, пачатак у 17.30. Іншыя матчы: "Іслач" — "Віцебск" (у Маладзечне, 17.00), "Белшына" — "Мінск" (16.00), "Шахцёр" — "Слуцк" (18.30).
У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 44 ачкі, у "Шахцёра" — 31, у "Іслачы" — 30.