Брэсцкае “Дынама” ўпэўнена перамагло “Нёман”
Брэсцкае “Дынама” ў рамках 4 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ўпэўнена перамагло гродзенскі “Нёман”. Прычым перамогу свайму клубу прынёс гулец брэстаўчан Аляксандр Дзямешка, які аформіў дубль. На 52-й хвіліне матча адкрыў лік, а праз чатыры хвіліны ўдала рэалізаваў пенальці. Вынік — 2:0 на карысць брэсцкага “Дынама”.
Нагадаем вынікі двух іншых матчаў, якія прайшлі сёння ў рамках 4 тура: “Віцебск” — “Іслач” — 1:2, “Крумкачы” — “Славія” — 1:0.
Заўтра, 24 красавіка, адбудуцца наступныя матчы: “Нафтан” — “Гарадзея”, “Слуцк” — “Салігорск”, “Мінск” — “Белшына”, БАТЭ — “Дынама” (Мінск).
Тур завяршыцца ў панядзелак, 25 красавіка матчам “Граніт” — “Тарпеда-БелАЗ”.