Брэсцкае "Дынама" згуляла ў 7-ю нічыю ў 11 матчах (відэа)

Брэсцкае "Дынама" згуляла ў 7-ю нічыю ў 11 матчах (відэа)

Брэсцкае "Дынама" згуляла ў 7-ю нічыю ў 11 матчах чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. На гэты раз на сваім полі была зафіксавана нічыя з мінскімі дынамаўцамі — 1:1. А ўсё пачыналася для гаспадароў поля аптымістычна — Павел Няхайчык адкрыў лік ужо на 6-й хвіліне. Развіць поспех не ўдалося, а на 43-й Уладзімір Хвашчынскі забіў гол у адказ.

У другім тайме брэсцкае "Дынама" больш атакавала — перамога для каманды патрэбна як паветра. Але госці вытрымалі і заваявалі 1 ачко. Аднак іх адставанне ад БАТЭ павялічылася з 2-х да 4-х ачкоў. Барысаўчане ў сераду разграмілі "Гомель" — 3:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі