Брэсцкі незалежны тэатр пакажа дакументальны спектакль пра Чарнобыль

Тэатралы ўпершыню прадставілі пастаноўку ў Познані ў снежні мінулага года на Міжнародным тэатральным фестывалі "Маскі".



Са словаў рэжысёра спектакля Аксаны Гайко, дакументальны тэатр з'яўляецца жанрам, існуючым на стыку мастацтва і сацыяльнага аналізу.



Гайко: "Спектакль створаны на аснове дакументальных матэрыялаў, інтэрв'ю з рэальнымі людзьмі, дакументаў, якія мы вывучалі, а таксама інтэрнэт-форумаў, дзе людзі выказваюцца з нагоды будаўніцтва АЭС у Беларусі".



У межах праекту "Чарнобыль" тэатр "Крылы халопа" арганізаваў тэматычны конкурс дзіцячага малюнка. Іх працы таксама ўвайшлі ў відэашэраг пастаноўкі.



Паказ спектаклю адбудзецца ў Центры культуры і адпачынку. Пачатак а 19-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі