Брэсцкія чыноўнікі абяцаюць стварыць у горадзе новы беларускамоўны клас

Зараз адзіны ў абласным цэнтры клас з навучаннем па-беларуску знаходзіцца ў пачатковай школе №34. Ён быў створаны намаганнямі бацькоў у 2011 годзе. Днямі дзеці, якія там навучаюцца, скончылі трэці клас.



Дачка Міланы Харытонавай Каміла сёлета мусіць пайсці ў першы клас. Маці таксама хоча навучаць сваё дзіця па-беларуску, таму чыноўнікі прапанавалі адпаведнае месца на базе ўсё той жа 34-й школы. Аднак умовы супрацоўнікаў аддзелау адукацыі Маскоўскага раёнау Брэста не змяніліся: бацькі мусяць самі шукаць патэнцыйных першакласнікаў — мінімум 5 чалавек.



Харытонава: "Я бачу, што чыноўнікі хоць і дэкларуюць сваю зацікаўленасць у тым, каб былі беларускамоўныя класы, насамрэч нічога для гэтага з іх боку не робіцца. Прынамсі тое, што бачу я ў адлегласць паміж мінулым класам і гэтым: колькі год прайшло, але пакуль мы не прыйшлі і не сталі вельмі моцна патрабаваць, яны самі нічога не рабілі".



Са словаў Міланы Харытонавай, дзяцей адпаведнага ўзросту сярод знаёмых няма, таму шукаць іх будуць праз абвесткі. Фармавацца класы будуць да канца жніўня.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі