Брэсцкія сацыял-дэмакраты падалі 20 скаргаў аб парушэннях на выбарах

Пра гэта Еўрарадыё распавёў каардынатар выбарчай кампаніі Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі:



Маслоўскі: "Больш чым па 20 выбарчых акругах у Брэсце кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду” падалі заявы ў тэрытарыяльныя камісіі аб прызнанні выбараў несапраўднымі. Мы сёння, у Дзень Волі, 25 сакавіка, зрабілі такі практычны акт — падалі 20 скаргаў за правы грамадзян".



Брэсцкія сацыял-дэмакраты склалі свой спіс парушэнняў. Па-першае, рашэнне гарвыканкама пра месцы, забароненыя для пікетавання, было надрукаванае за 4 дні да заканчэння збору подпісаў, якія збіралі ў тым ліку і на пікетах. Па-другое, выбарчыя бюлетэні не мелі выходных звестак. Па-трэцяе, за тры дні да асноўнага дня выбараў у абласной газеце “Заря” быў апублікаваны матэрыял, які дыскрэдытуе БСДП. Па-чацвёртае, выбарчыя камісіі ўсяляк заміналі працы назіральнікаў.



З гэтага вынікае, што выбары не былі ні празрыстымі, ні адкрытымі, ні галоснымі, падсумоўвае Маслоўскі.



Фота — zapraudu.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі