Брэстаўчан запрашаюць на святкаванне Дня Волі ў Мінску (фота)
У самім абласным цэнтры ніякіх акцыяў на 25 Сакавіка не плануецца.
Каляровыя плакаты з выявай "Пагоні" часоў БНР з'явіліся на цэнтральных вуліцах Брэста. Традыцыйнае святкаванне Дня Волі адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка — у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (1918). Арганізатары планавалі правесці вечаровую акцыю, аднак сёлета Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне Дня Волі а 15-й гадзіне ў працоўны дзень.
У самім жа Брэсце аніякіх дазволеных акцый на Дзень Волі не плануецца - ніхто з мясцовых прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці не падаваў заявак на святкаванне.
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне Дня Волі ў 15.00 працоўнага дня