Брэстаўчаніна асудзілі за падпаленыя дзверы апорнага пункту міліцыі
На шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму асудзілі ў Брэсце 28-гадовага непрацуючага мужчыну. Яго прызналі вінаватым у пашкоджанніе маёмасці з хуліганскіх меркаванняў, перадае БелаПАН.
Па словах старшага пракурора аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Веры Філонік, здарэнне адбылося ўдзень 1 студзеня ў Брэсце. Малады чалавек узяў дома восем пачкаў запалак і беспадстаўна падпаліў ўваходныя металічныя дзверы апорнага пункта міліцыі на вуліцы Луцкай. Пры гэтым сам мужчына заставаўся на месцы падпалу да прыезду міліцыянтаў. Там яго і затрымалі. Шкоду ад дзенняў правапарушальніка ацанілі прыкладна ў 3,5 млн рублёў.
Паведамляецца, што падчас свайго ўчынку брэстаўчанін быў цвярозы.
13 траўня суд Маскоўскага раёна Брэста вынес прысуд. На судзе мужчына патлумачыў свае дзеянні непрыязнасцю да міліцыі. Сваю віну ён прызнаў часткова і не пагадзіўся з сумай шкоды.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
Раней мужчына судзімы не быў.