БРСМ выклікаў на маладафронтаўцаў АМАП, 7 чалавек затрыманыя
Інцыдэнт адбыўся ў цэнтральным офісе БРСМ. Маладафронтаўцы спрабавалі перадаць прадстаўнікам БРСМ фільм і дыскі пра вайну з надпісам “Асвяжыце вашу памяць”. Маладафронтаўцы прыйшлі ў цэнтральны офіс БРСМ, які знаходзіцца каля Адміністрацыі прэзідэнта. Як паведаміла Еўрарадыё намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, напачатку іх спыніў супрацоўнік службы аховы прэзідэнта і патлумачыў, што зараз будзе ехаць картэж і ён мусіць праверыць заплечнікі маладзёнаў. Знайшоўшы плакат, ахоўнік паабяцаў сам занесці яго ў БРСМ і стрымаў абяцанне. Калі картэж праехаў, маладафронтаўцам далі прайсці да будынку БРСМ.
“На сённяшняй сваёй акцыі мы прынеслі ім кнігу Суворава “Святое дело” і дыскі з фільмам Хашчавацкага, дзе Лукашэнка ўсхваляе асобу Гітлера, - паведаміла Еўрарадыё з міліцэйскага пастарунка затрыманая Наста Палажанка. – Каб прадэманстраваць: падумайце, сябры, ці гэтыя словы Лукашэнкі не абражаюць ветэранаў і прадстаўнікоў БРСМ? На дыску было напісана “Асвяжыце вашу памяць таксама”.
Калі маладафронтаўцы збіраліся сыходзіць, з’явіўся АМАП. Затрымалі пяцярых удзельнікаў акцыі і двух журналістаў.
Акцыя "Маладога Фронту" па перадачы плаката і кніг з дыскамі была справакаваная заўчорашнім пікетам БРСМ каля рэдакцыі газеты “Народная Воля”. БРСМаўцы тады выказвалі абурэнне публікацыяй у газеце ўрыўкаў з кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”: там быў прыведзены нестандартны погляд на партызанаў, апісваліся злачынныя дзеянні з іх боку.
Затрыманыя знаходзяцца ў Ленінскім РАУС Мінска, што з імі будуць рабіць – пакуль невядома.